НАШ ДЗIЦЯЧЫ САД ГЭТА:

 Дзецi - самыя цудоўныя, добрыя, разумныя, вясёлыя!

Усё, што мы робім у нашым садзе - мы робім дзеля іх, дзеля таго, каб яны раслі і развіваліся

Бацькi - галоўныя памочнi ў нашай рабоце!

І мы ім за гэта ўдзячныя.

 Супрацоўнікі,
самыя працавітыя, творчыя, якія ўсе ўмеюць, якія хварэюць за ўсё душой, людзі, якiя любяць дзяцей
Унiкальная сiстэма,
якая забяспечвае догляд, нагляд, развіццё, выхаванне, харчаванне і аздараўленне. Ні адна сістэма не выконвае столькі функцый адначасова.

ТОЛЬКІ Ў НАС:

  • Выхавальнікі паклапоцяцца аб тым, каб Ваша дзіця стала самастойным, таварыскім, актыўным, дапытлівым, навучыўся думаць, развіў свае творчыя здольнасці, далучыўся да свету мастацтва, навучыўся ствараць свае мастацкія творы;

  • кіраўнік фізічнага выхавання дапаможа Вашаму дзіцяці стаць спрытным, гнуткім, смелым;

  • музычны кіраўнік раскрые таленты Вашага дзіцяці, і ён стане сапраўдным маленькім артыстам;

  • педагог-псіхолаг дапаможа Вашаму дзіцяці адаптавацца ў гэтым свеце, навучыць быць упэўненым у сабе, дапаможа развіць яго псіхічныя працэсы;

  • настаўнік-дэфектолаг дапаможа Вашаму дзіцяці пераадолець маўленчыя парушэнні і другасныя праявы, выкліканыя недаразвіццём маўлення, сацыяльна адаптавацца і інтэгравацца ў грамадства.

НАША ГАЛОЎНАЯ ЗАДАЧА: 

дапамагчы кожнаму дзіцяці вырасці шчаслівым, свабодным, думаючым і дапытлівым!

Кароткая iнфармацыя: дзіцячы сад функцыянуе з 2020 года і з'яўляецца ўстановай камбінаванага тыпу.

У 2025/2026 навучальным годзе функцыянуюць 14 груп, з якіх:

3 - ранняга ўзросту (з 2 да 3 гадоў);

11 - садовага ўзросту (з 3 да 6 гадоў): з якіх

1 - група з беларускай мовай навучання і выхавання (з 5 да 6 гадоў);

1 - спецыяльная для дзяцей з цяжкімі парушэннямі гаворкі (з 4 да 5 гадоў);

1 - спецыяльная для дзяцей з цяжкімі парушэннямі гаворкі (з 5 да 7 гадоў).

Адукацыйны працэс суправаджаюць вузкія спецыялісты: музычны кіраўнік, педагог-псіхолаг, кіраўнік фізiчнага выхавання, настаўнікі-дэфектолагі, педагогі дадатковай адукацыі.

Графік працы: Панядзелак-Пятніца: 7.00-19.00

Выхадныя: субота, нядзеля, святочныя дні.