Самаадукацыя - свядомая, актыўная пазнавальная і творчая дзейнасць педагога, нацэленая на ўзбагачэнне сваіх прафесійных ведаў і ўдасканаленне метадычных прыёмаў работы з дзецьмі дашкольнага ўзросту. 

Выхавальнікі дашкольнай адукацыі адносяцца да катэгорыі тых прафесій, якія патрабуюць пастаяннай самаадукацыі.

Асноўныя напрамкі самаадукацыі:

  • азнаямленне з новымі нарматыўнымі прававымі дакументамі;
  • вывучэнне навукова-метадычнай літаратуры;
  • вывучэнне актуальных дасягненняў педагагічнай навукі;
  • азнаямленне з сучаснымі педагагічнымі тэхналогіямі і методыкамі;
  • азнаямленне з перадавым педагагічным вопытам.

Тэму па самаадукацыі можа прапанаваць намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці, а можна выбраць яе самому. Выбіраць тэму самаадукацыі можна вузкую на адзін навучальны год або шырокую на некалькі гадоў. Пры выбары тэмы важна кіравацца педагагічным досведам і стажам працы, а таксама ўлічваць яе актуальнасць.

Парады педагогам:

  • Вывучаючы пытанне, даследуйце некалькі крыніц. Такі метад навучыць выпрацоўваць сваё меркаванне.
  • Вучыцеся працаваць з каталогамі. Гэта захавае вам час!
  • Навучыцеся працаваць з інфармацыяй, збіраць, назапашваць. Гэта спатрэбіцца вам для ўдзелу ў педагагічнам савеце, семінары, семінары-практыкуме.
  • Будзьце адкрыты да інавацый у адукацыйным працэсе. Стварайце свае кампутарныя прэзентацыі і відэа праэкты.
  • Дзяліцеся вопытам з калегамі!  

Формы прадстаўлення вынікаў самаадукацыі:

  • Даклад на педагагічным савеце.
  • Кансультацыя
  • Выступленне на семінары, семінары-практыкуме
  • Правядзенне адкрытых заняткаў
  • Творчая справаздача
  • Правядзенне забаў, вольнага часу
  • Наглядна-ілюстрацыйны матэрыял
  • Праект
  • Кансультацыя для бацькоў, паведамленне на бацькоўскім сходзе.